Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Два штрыхі да вядомай ісціны

Даказана і войнамі, і голадам,
Што падаюць раней
Мужчыны-волаты.
Жанчыны ж
Застаюцца жыць удовамі,
Засмучаныя думкамі бядовымі.

Таму
Спачатку падалі мужчыны,
Бо аддавалі свой паёк нішчымны
Матулям,
Любым жонкам
I каханым,
А самі паміралі нечакана.

Яны хацелі,
Каб хоць дзень-другі
Жыццё прадоўжыць родным, дарагім.
А там –
He стане голаду, вайны.
А там, глядзіш,
Народзядца сыны…

З такою думкай падалі яны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Два штрыхі да вядомай ісціны - Юрась Свiрка