Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Мары чалавека



Нехта марыць аб прыгожым,
Любым, мілым, дарагім
Чалавеку, што прахожым
Ён не будзе, а адным
У жыцці надзейным сябрам,
І сардэчных думак мар
Не развее, калі морам
Зноў апынецца дурман.
Што казаць, напэўна, кожны
Хоча чуласці, любіць
Не адзіны, не апошні
Раз, а крыху ацаніць
І абраць сабе падтрымку,
У радасці пражыць жыццё,
Каб ніводная слязінка
Не казала пра быццё.
Каб бяда прайшла ўся міма
Чорна-белай паласы,
Трэба ведаць, што адзіны
Будзе побач назаўжды.
І ніколі не пакрыўдзіць
У дзень цяжкі, сярод зімы,
А сагрэе, прыгалубіць
І адпусціць у неба сны.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мары чалавека - Надзея Шылавец