Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мары аб Іспаніі

Гэты тарэра
не справіўся
з быком.
Занадта ўжо ён
махаў
чырвонай анучай
жыцця.

Іспанія
засела ў ім
як іголка,
што тырчала з вены
у дзень,
калі ён быў знойдзены
мёртвым
на здымнай кватэры
ў Маскве.

Першы нумар
ў спісе
маіх мерцвякоў.

Што ж,
у рэшце рэшт
галіны
ў дрэва жыцця
моцныя настолькі,
што вытрымаюць
яшчэ ні аднаго
павешанага.

Праз два гады
я знайшоў
сярод кніг
паштоўку –
грудастую дзеўку
якая стаіць на Гран Вія.

На абароце надпіс:
“Фіеста даўжынёю ў жыццё”

Я выкінуў яе
да чорта.
Мары аб Іспаніі
скончыліся
на перадозе.
Гераінавай фіеста
даўжынёй у паўгоды.

… Памятаю,
мы пілі віно,
смяяліся
і нашыя вочы
бегалі
як пацукі
па кутах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мары аб Іспаніі - Кірыл Мяцеліца