Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мары

Дзяцінства маё…
Васількі і рамонкі,
клёкат бусліны,
І кнігаўкі плач,
І крык жураўліны,
І жаўранкі звонкія,
І спеў салаўіны,
І ранішні драч,
І жабы-крыкухі,
Што глушаць балота…
Эх, як мне ахвота
Ў маленства сваё зазірнуць!
Упасці ў абдымкі
Духмянай травіцы,
Зубамі ў антонаўку
Росную ўпіцца,
На пожнішчы ногі
Абдзерці да болю,
Зязюлю ў лесе
Хваёвым гукнуць…
Эх, каб мне ў маленства
Разок зазірнуць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мары - Мікола Ляшчун