Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Лепей абдымкаў такіх не бачыць

Лепей ніколі, нідзе
Абдымкаў такіх не бачыць,
Калі вырываюць дзіця
З матчыных рук гарачых;
Калі адрываюць яе
Ад цела забітага мужа, –
Лепей не бачыць нідзе
Гэткіх абдымкаў дужых.
Да хрусту ў суставах рук
Абдымкі байца-героя,
Што ранены, ледзь жывы
Сціскае рукамі зброю…
Абдымкі расстанняў, стрэч
З таварышам,
Другам,
Бацькам…
Абдымкаў век не разняць
У магіле брацкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лепей абдымкаў такіх не бачыць - Генадзь Кляўко