Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жанчына з мары

Цябе ніколі не было.
Аднойчы я цябе прыдумаў:
Любові запаліў святло
Над цёмным непарушным сумам.

Здзіўляўся мары, як дзіця.
Фантазію сваю галубіў.
А ты – прыйшла. Сама. З жыцця.
– Люблю, – мне прашаптала, – любы…

I згасла дзіўнае святло…
I я тады спытаўся з сумам:
– Цябе ж ніколі не было?..
– Была… Раней, чым ты прыдумаў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жанчына з мары - Леанiд Галубовiч