Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кемлівасць

Кемлівасць
Было ў нас цікавае здарэнне:
Лявон у лазні самагон ігнаў.
З жыццём пайшло ў яго трэнне,
І стрэсаў тых даволі ён пазнаў.
Таму прыходзілася зрэдку,
Бо грошай ён не маляваў.
У лазню ж не хадзіў улетку,
Пагэтаму там брагу рыхтаваў.
Былі ў жыцці ў яго падвязкі, –
Са старшыней ён сябраваў.
Таму што чалавек быў наскі,
Прадукцыяй яго не ганьбаваў.
Ды як вяровачцы не віцца…
Далей што – ведаем жа мы.
Прыдумаў, як абараніцца,
Калі прыйшлі, не быў нямы:
“Не маю тут я дачынення, –
Лявон наш быў на вышыні, –
І хай не точыць вас сумненне,
Ад лазні ключ – у старшыні.
І я не лезу, дзе не трэба,
Бо папрасіў – чаму ж не даць?
Якая ў старшыні патрэба,
Не мне пра гэта тут гадаць.”
Працягу тут, сябры, не будзе,
Бо не люблю я выдумляць.
А пра наступствы хто забудзе,
Працяг з жыцця можа ўзяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кемлівасць - Лявон Кравец