Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любоў і годнасць, гордасць і давер

Любоў і годнасць, гордасць і давер…
Даруй мне, маладосць, жыцця прызнанне:
– Я толькі навучылася цяпер
Не вінаваціць ані ў чым каханне.

І адмаўляць сяброўства пустальгу,
Не прынімаць фальшывыя дакоры…
І словам ашчаджаць з расстайных губ;
Без лютай зайздрасці глядзець на зоры.

Развагамі вяртаць спакой душы,
Сумненне бараніць ад злых паглядаў,
Пад шум дажджоў і снегавей цішы
Быць кожнаму імгненню шчасця радай.

Цаніць натхненне да мазольных рук,
І першаквету кланяцца каліны,
І неба прамяніста-светлы круг
Тваім вяртаннем бласлаўляць, адзіны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любоў і годнасць, гордасць і давер - Валянціна Аколава