Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Збудаваная вера

Будаўніцтва – нялёгкая праца,
Асабліва эмоцый, душы.
Узнікае імкненне здавацца
І сядзець нерухома ў цішы.

На шматочкі парваная вера,
У аблаве застаўся спакой.
Усяму на зямлі свая мера,
Але розум пільнуе настрой.

Змены зноў адбываюцца з тылу,
Кіпяціцца ў венах кроў.
Збудаваць можна нават з руінаў,
Калі ў сэрцы пануе Любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Збудаваная вера - Тамара Абрамчук