Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Беларусь, мая бедная мацi

Беларусь, мая бедная мацi!
Што глядзiш з такiм болем нямым –
Не, любоў да цябе я не страцiў
Калi жыў у замежжы чужым

Нарадзiўся я не ў Беларусi,
Але тут – ўсе мае каранi
I што я беларус – ганаруся,
I сюды я нарэшце вярнуўся,
Каб цябе ад iлжы баранiць

Баранiць цябе словам i справай
I сумленнем сваiм баранiць,
Каб была ты такою дзяржавай
Дзе хацелася б кожнаму жыць.

Не вучыў тваю мову я ў школе,
Не складаў я iспытаў па ёй
Так чаму ж усё болей i болей
Да яе я гарнуся душой?

Ты глядзiш праз малое акенца
I пытаеш – а хто там iдзе?
I любоў да цябе у маiм сэрцы
С кожным днём ўсё расце i расце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь, мая бедная мацi - Уладзімер Гардзейка