Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што тварыцца з вамі, людзі?

Што тварыцца з вамі, людзі?
Дзе ваш сорам? Гонар дзе?
Што зрабілася з краінай,
У якой вы жывяце?
Дзе сцяг продкаў вы падзелі?
Мова родная дзе? А?
Вы нашто яе ганьбіце,
Кажаце “колхозная”.
А на ёй пісаў Купала,
Вершы добрыя складаў,
Мову ён кахаў як маці,
Усё жыццё сваё аддаў.
Вы забылі сваіх продкаў
І “Пагоню”, мову, сцяг…
Я жыву ў сваёй краіне,
Але думка, што у гасцях.
Што тварыцца з вамі людзі?
Дзе ваш сорам? Гонар дзе?
Што зрабілася з краінай,
У якой вы жывяце?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Што тварыцца з вамі, людзі? - Аляксандр Баравы