Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?”

1915

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (8 votes, average: 3,50 out of 5)

Верш Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы - Максім Багдановіч