Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы

Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Ўдоль вуліцы, ў дзяўчынскі двор,
Дзяўчынкі двор на сем акон.
– Добры вечар, дзяўчыначка!
Ці спіш, ляжыш, спачываеш?
Спявайце, братцы, спявайце!
Калі ты спіш, устань з ложку.
Спявайце, братцы, спявайце!
Устань з ложку, абуй ножку.
Спявайце, братцы, спявайце!
Прычашыся гладзюсенька.

Сядзь за вакном на ўсход сонца.
Спявайце, братцы, спявайце!
Проці акна зялёны сад.
Спявайце, братцы, спявайце!
А ў тым садзе-вінаградзе.
Спявайце, братцы, спявайце!
Кветкі цвітуць, расцвітаюць.

Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!
Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!
Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы - З народнага