Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На вуліцы шэра і слотна

На вуліцы шэра і слотна.
Людзей не відаць і машын,
Блукаеш па парку самотна,
Падоўгу блукаеш адзін.

Нічога на свеце няміла,
Навокал для ўсіх, як чужы,
І нейкая боская сіла
Трымае твой лес на мяжы.

Ты зорку шукаеш у небе.
Лепш сэрца свае запалі.
Калі табе промнік патрэбен,
Я – дзесьці на гэтай зямлі.

Заўседы спяшаешся міма,
Мой позірк баішся пазнаць.
На міг павітайся вачыма,
А словы не трэба казаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На вуліцы шэра і слотна - Марына Бука