Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звычайна ў жніўні

Зорак,
Як зерня, на небе высокім
Насыпана ў жніўні.
Дзесьці за лесам далёка-далёка
Шэпчуцца ліўні.

Чутна,
Як спаць укладаюцца ветры
Там, за гарамі.
З бору дыхнула цёплым паветрам –
Пахне грыбамі.

А ў поўнач,
Здаецца, усё анямела,
Ціха ў прасторы.
I толькі раз-пораз яблыкам спелым
Падаюць зоры.

Ды нельга ўсяго расказаць на паперы
Пра неба, палеткі.
Я знаў:
Аднаму не заўсёды павераць –
I браў з сабой сведку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Звычайна ў жніўні - Юрась Свiрка