Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У жніўні збяруся ў поле

У жніўні збяруся ў поле,
там жытні загон вятрыска
кідае мне ў твар прыбоем,
узняўшы зярнятаў пырскі.

З узмежжа, нібы з парога,
я крыкну насустрач хвалям:
– Вазьміце маю трывогу,
што сэрца няшчадна паліць.

А потым, калі паспею,
услед ім шапну з мальбою:
– Вярніце ў душу надзею,
счарнела душа журбою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У жніўні збяруся ў поле - Эдуард Акулін