Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грыбасей у жніўні тупатаў

Грыбасей у жніўні тупатаў
Між ялінак, дзе буяла папараць.
Шышкі з шапаценнем ціха падалі,
I мне ўсё здавалася не так.
Дзеці замаўлялі: “Сыпані,
Буйны дождж, па буяках, па верасе.
Коптурам наб’ём кашы ў верасні
Белымі грыбамі… Секані…”
…Грыбасей, даверлівасць пасей,
I вярні ў дзяцінства незваротнае,
Добрае, кароткае і роднае,
Што ідзе па золкавай pace.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Грыбасей у жніўні тупатаў - Людміла Забалоцкая