Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памочнікі

– Пагаворым сёння, дзеткі,
Што вы ўмееце рабіць?
Даглядаць у садзе кветкі,
Мыць падлогу, цацкі шыць?..

– Градку я магу паліць, –
Пахвалілася Марынка.
– А я – грубачку паліць, –
Голас падала Ірынка.

– Ну, а ты што можаш, Пеця?
– Ездзіць на веласіпедзе.
– Ну й памочнік! Проста клас! –
Засмяяўся дружна клас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памочнікі - Васіль Рагаўцоў