Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Зазелянелі даўнія лугі

Зазелянелі даўнія лугі.
Конь засмяяўся смехам непадкутым.
Шлях развінуўся разарваным путам.
I араллёй паснедалі плугі.
Рака свае пазнала берагі.
Дуб ацалелы высіцца магутам.
Нядоўга йскрынцы рахавацца з трутам.
Марнее даль ад смагі і смугі.

Усё, што запавешчана вякамі,
Чакае спадкаемцу, каб яму
Зрабіліся чужынцы сваякамі
I крэўнікі халодна ачужэлі.
Сноп на таку не дзякуе вязьму.
Зярнятку цёпла ў спадчыннай пасцелі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зазелянелі даўнія лугі - Рыгор Барадулін