Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Ромсусе

Ужо з-пад навальніцы цурачыць вясёлка
Схаваная у футру млечнае смугі
І па далінах горных заспявалі звонка
Духмяныя, як бэз, жывыя ручаі

Я крочу між гаёў павольна і натхнёна
Бо прашаптала мне зязюля пра любоў
Зямелькі ды палёў тваіх да болю ў скронях
Радзіма-матухна, я да цябе вярнуся зноў

У ясным сне, такім узнёслым, хмельным, смелым
Як выбух бліскавіцы ля лясной ракі
Ці позірк вочак немаўляці светла-шэрых
На маці, што ў журбе схілілася над ім

Але цяпер я засынаю ад дурману
Паветра горнага і тарфяной вады
Ў дрыготкім атачэнні мілых трольскіх паннаў
Замкнёных у замшэлыя ад веку валуны

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У Ромсусе - Алесь Губін