Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шэрых хмараў чарада

Шэрых хмараў чарада –
Вада.
Цяжарныя дзябёлыя –
Бязмоўныя.
Імжа на вуснах ветру –
Свету.
Нядумнага застыглага –
Абрыдлага.
За даляглядам лядаў –
Страты.
Цяжкія незваротныя –
Чорныя.
Струмень крыніцы роснай –
Ў прошчы.
Адвечнай пракаветнай –
Светлай.
Дымок над свечкай лёсу –
Босы.
Крыж на гадах мінулых –
Ў Нівеччы затанулых,
У Невараці зніклых,
У хмарах шэрых ліпня, –
Тваёй
Краіны
Зніклай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шэрых хмараў чарада - Павел Гаспадыніч