Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жураўліная чарада

Жураўліная чарада
Цёпла пасміхаецца
Сонца залацістае.
Над зямлёй вясноваю –
Небачка ўрачыстае.
Над ляском, над горкаю
Жураўлі ляцяць,
Рымскаю пяцёркаю –
Ў небе чарада.
– Жураўлі, журавачкі,
Мае птахі шчырыя!
Што вы чулі, бачылі
У далёкім выраі?
– Мы радзіму бачылі
У блакітных снах,
I здалёк пачулі мы:
Кліча нас вясна.
– Жураўлі, журавачкі,
Крылы натамілі вы.
Можа, прыпыніцеся,
Адпачніце, мілыя?
– Сонца залацістае
Ззяе ў добры час,
Небачка ўрачыстае
Не стамляе нас.
Чара-чара-ча-ра-да,
Чара-чарада…
Блізка гнёзды родныя,
Ціхая вада!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жураўліная чарада - Васіль Жуковіч