Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На апошняй вярсце

Позні мой вечар, як ціхая восень:
Долу злятаюць лісты.
Гэта – пара і жніва, і дакосін
Каля апошняй вярсты.

Сонца заходзіць. Плыве павуціна,
Ціха і пуста ў палях,
I на змярканні журбой жураўлінай
Млечны гайдаецца Шлях.

Дзе мая радасць? Дзе маё гора?
Дзе мая папараць-кветка цвіце?
Можа, калісьці, а можа, учора
Звяла яна на апошняй вярсце.

He адшукаў яе, не дачакаўся.
Падаюць восенню зоры часцей.
Як ні гукаў я, не дагукаўся
Шчасця свайго на апошняй вярсце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На апошняй вярсце - Сяргей Грахоўскі