Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняе жаданне

Апранула народныя строі,
Скрыпку ў рукі пяшчотна ўзяла,
Каб пачулі й за Лысай гарою
Пра цуд-кветку, што ўноч расцвіла.

Купалінка мая, купалінка,
Ночка цёмная, зор не відно.
Купалінка мая, купалінка –
Песня дзіўная льецца ў акно.

Сумна песня, ды й ты невясёла.
Скуль такая сумота-туга?
Дзе ж яно, выратоўнае кола?
Навакол – толькі слоў мітульга…

Апранула народныя строі,
Скрыпку ў рукі пяшчотна ўзяла…
Дай жа, Бог, каб начною парою
Кветка-папараць нам расцвіла!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошняе жаданне - Леанід Яўменаў