Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скрыпка

Над Гародняй выходзіць
Сарамліва сонца з-за хмараў.
Здалося б, што яго ня будзе
Да далёкага лета,
Да няпэўнай вясны,
Але сонца, мэлёдыя сьвятла сьвятога
Гучыць з-за ціхіх аблокаў
І вітае Гародню, гожую, як скрыпку
З новым днём,
З новым небам,
З новым жыцьцём
Перад цёмнаю зімой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скрыпка - Анхела Эспіноса