Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыціхне ў прыцемках Прыпяць

Прыціхне ў прыцемках Прыпяць.
Журботна вясло прарыпіць.
Калі ж тут нам сеці зарыбіць
I колькі гадоў іх сушыць?

Хваліцца і небу і зорам
Уладнасцю звыклі сваёй.
Каму гэта сёння не сорам
Перад зямлёй і вадой?

Перад нашчадкам-дзіцяткам,
Што з будучыні крычыць.
I нават
Перад птушаняткам,
Якому гняздзечка не звіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыціхне ў прыцемках Прыпяць - Анатоль Грачанікаў