Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Законы логікі і фройда

Дзяўчына падобная на экскаватар –
яна капае яму а пасля зарывае ў ёй
і калі ты крычыш “за што?!” то ты – аматар
ва ўсіх іншых выпадках ты – супэргерой

Спачатку яна патрабуе ўвагі й пяшчоты
не даючы анічога – нават сябе – назамен
яна нібы штольня там безьліч чорнай работы
але ж і ты ўнутры далёка не супэрмэн

Дзяўчына не падобная на швайцарскі гадзіньнік
у яе наагул пашкоджаны механізм
але ты без яе ня можаш хаця і цынік
але ж ты кахаеш яе хоць гэта і атавізм

І ў гэтыя хвілі вы – пляшка гарэлкі і колы
вып’еш адну і зьнікае патрэба ў другой
калі ты стаіш перад ёй абсалютна голы
яна мусіць таксама быць чыстаю перад табой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Законы логікі і фройда - Сяргей Прылуцкі