Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі адцвітаюць каліны

Калі адцвітаюць каліны
I ў вырай спяшаюцца дні,
Шукаю пад крык жураўліны
Калодзеж лясной цішыні.

Згушчаюцца зоры над дубам
I свецяць халодным агнём.
Калі нахіліцца над зрубам,
Ты можаш іх бачыць і днём.

Прыняўшы жыцця эстафету,
За сонца прыходзіць імгла,
Трымаюць цвярдыні сусвету
Калоны густога святла.

Галін пацяжэлі аркады,
I лес прымірэнча гудзе:
He страшны ніякія страты,
Калі побач хлопчык ідзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Калі адцвітаюць каліны - Сцяпан Гаўрусёў