Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балада пра камень

Я камень падняў на раллі
Абвуглены, чорны,
Можа, быў ён калісь
Гарачаю зоркай.
I, можа, маліліся ёй –
Пясчынцы сусвету,
I праведнік строгі з сям’ёй,
I злодзей адпеты.
Яна ж не жалела святла
Hi шчырым, ні ніцым.
Яна не мінала жытла
Hi святой, ні блудніцы.
I, зведаўшы горасць зямлі,
Аднойчы патухла ад мукі…
Я камень падняў на раллі,
I камень апёк мае рукі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Балада пра камень - Алесь Пісьмянкоў