Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дэманы

Дэманы прарываюць кардоны,
Дэманы чытаюць заклёны,
Дэманы рэжуць мяжу,
Дэманы зноў: жу-жу-жу.
Дэманы аблізваюць боты
Каб скрасці і зжэрці іх потым,
Раздзеруць пінжак
Каб выдзерці печань,
Клышкай як рак
Расчэпяць на сечы.
Дэман крычыць: мяне ў госці вазьмі!
Дэман рычыць: у супе косці прымі!
Бачыў я з п’яну іх косці ўжо недзе –
Іх Д’артаньяну дарыла міледзі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дэманы - Алесь Круткін