Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самотна без цябе мне на Зямлі

Быў дзень духмяны, вечар п’яны, ноч затым…
Было каханне, закусіла цуглі,
На голаўзлом панесла праз гады,
І лёд за ёй ператвараўся ў вугаль.
Я белым рыцарам за ёю паляцеў:
вярнуць яе ў чароўны замак захацеў! –
але згубіў сябе ў таросах-рапаках,
застаўся з сумнаю паэмай на руках…

І шумны дзень, і вечар шэр, ноч цёмна як,
І ветах ледзьве свеціць, памірае,
і я прастуджана хрыплю: чорт, пабірай! —
а горла хрып ператварыць не можа ў крык.
Я рву паэму на жмуткі: бывай, бывай! —
разносіць вецер па раллі яе шматкі,
плыве празрысты след за небакрай,
самотна без цябе мне на Зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Самотна без цябе мне на Зямлі - Ігар Белкін