Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА

(21.05.1928-30.01.1970)

У кожным родны слове прыгажосць і сіла,
І ў кожным слове кветка-папараць цвіце.
І нельга жыць самотна і зусім бяскрыла,
Нібыта ў садзе маладым, сярод дзяцей
Цікаўных і наіўных, для якіх Айчына
Яшчэ пакуль не стала вечнай і святой,
Як для цябе, якому слова, нібы гліна,
З якой ствараеш свет асветлены слязой
Людской і ўсмешкай беларускай шчырай,
ветлай…

І ты глядзіш спакойна ў вочы дзетвары,
Нібы ў люстэрка, бо ў душы сягоння светла
Ад студзеньскага снегу на тваім двары,
Што хутка замяце і за табой дарогу,
Якую ты, як толькі мог прайсці, прайшоў,
Каб заўтра расказаць пра беларусаў Богу,
Пра кветку-папараць і пра сваю любоў
Да родных ніў, да слова, што прыйшло ад
маці,
Ад тых людзей, якія за бацькоўскі кут
Загінулі, каб, нібы папараць, мы шчасце
Знайшлі ў Айчыне і сказалі: “Шчасце тут!”

13.12.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА - Віктар Шніп