Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА

(25.05.1937-20.09.2004)

…Імчыць цягнік праз вецер і туман,
З асенніх дрэў зрываючы лісцё,
Нібы агонь, якога больш няма
У сэрцы, што апалена жыццём
Не менш, чым ты самотаю віна
У цягніку, з якога не сыйсці
Жывым, бо ноч наперадзе-сцяна,
І неба ў зорках, быццам бы ў лісці
Апалым поле, дзе прайшоў цягнік,
А следам твой праз вецер і туман
Імчыць і верш з душы, нібыта крык,
Ірвецца, а ў адказ плыве зіма
На хмарах, быццам сена на вазах
Там, у дзяцінстве, дзе агонь з вадой,
Дзе сонца нараджалася ў слязах
І падала слязою залатой
У травы, у якіх было жыццё
Самотнае, як на стале віно,
Як па-над цягніком тваім лісцё,
Дзе сёння ты і дзе няма даўно
Цябе…

20.09.2004

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА - Віктар Шніп