Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папараць-кветка, поўня і цень

Папараць-кветка, поўня і цень.
Толькі апоўнач, не ўбачыш удзень.
Толькі адна ноч падорыць дзівосы.
Папараць, сосны, яліны, бярозы.

Я ж тую кветку не ў лесе шукаю,
Як расквітнее ў пакоі, чакаю.
Папараць кветкай здаюцца лісточкі
Дзіўнай Купала-Іванаўскай ночкай.

Поўня на цені ўскрывае бутон!
Нават не ведаю: ява ці сон?
Кветку ж сарваць са сцяны немагчыма,
Здзіўлена толькі ўглядацца вачыма.

Вецер па небе зноў воблакі гоне,
І захінаецца срэбная поўня.
Знікла і кветка з-за хмаркі высокай,
Што не паспела мігнуць нават вока.

Вось летуценнае шчасце зямное:
У рукі не ўзяць, проста прывід і мроя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Папараць-кветка, поўня і цень - Таццяна Пратасевіч