Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КУРГАННАЯ КВЕТКА

Паэт – дзiця сваёй эпохi…
Але ў эпохi запыты свае,
Дзе не бывае шлях да мэты лёгкiм,
Дзе нiтку лёсу – кожны сам снуе.
Паэт – дзiця сваёй эпохi…
Прайшла праз цернi i Канстанцыю Буйло
(Нас раздзяляе, як плiта, стагоддзе),
Лёс паспрыяў жанчыне трохi:
Яе паэзii святло –
Курганнай кветкай прарасло,
Жыве, як песня, у народзе,-
Няхай даўно гэта было!..
Дзiўлюся смелай рыфме я паэта,
Натхненню, таленту, якiх хапала:
“Люблю наш край – старонку гэту…” –
Так мог сказаць цi Колас, цi Купала…
А свежы вобраз рупна адшукала
(Няхай даўно гэта было)
17-гадовая дзяўчына,
Паэт – Канстанцыя Буйло!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КУРГАННАЯ КВЕТКА - Міхась Курыла