Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я люблю, калі ў доме ціха

Я люблю, калі ў доме ціха,
Калі свет нідзе не гарыць,
І не чутна ніводнага ўздыха,
І ўвесь горад даўно ужо спіць.

Я люблю, калі ў доме пуста,
і няма ніводнай душы.
Калі думкі, якія трывожаць,
Заблукалі ў гэтай глушы.

Я люблю, калі зоркі ў небе,
Як фанарыкі, ярка гараць
Калі шэрая ў цемры мэбля
Выглядае, як ночы палац.

Я люблю, калі мне не больна,
І калі немагчыма адчуць
Нешта дрэннае, неспакойнае,
І магу я спакойна заснуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Я люблю, калі ў доме ціха - Настасся Каротчыкава