Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не люблю няпраўду

Я не люблю няпраўду – не няправых
Яны ў яе руках як інструмент
Ім дадзеная быццам для забавы
Сваім мячом іх мусіць знішчыць ўшчэнт.
Я не люблю няпраўду ў вуснах кволых
Яна страшней за тысячы другіх
Яна ірве як сотні рук шалёных
І душу можа знішчыць у адзін міг.
Я не люблю няпраўду, хай навісне
Яна крывавым ценем нада мной
Я буду быццам камень непахісны
Стаяць з высока ўзнятай галавой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не люблю няпраўду - Артур Камароўскі