Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чыстае, яснае, роднае, светлае

Чыстае, яснае, роднае, светлае,
скуль узялося яно, непрыкметнае?
Можа, з сняжынкі першага снегу?
Можа, з дзіцячага звонкага смеху?
Можа, са спеву зязюлі ў дуброве?
Можа, пачулася мне ў добрым слове?
Знаю, было яно, толькі дзе дзелася?
Толькі на міг адзін поглядам стрэлася.
І нечаканае, і неспазнанае,
дзесьці ў далёкім юнацтве каханае.
Быццам бы зорка ўначы паказалася.
А можа, ў сне гэта мне прыгадалася?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чыстае, яснае, роднае, светлае - Пятро Чабор