Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Чарка-шкварка – выпіваць і Рэмарка пачытаць

Чарка-шкварка – выпіваць,
І Рэмарка пачытаць.
Тры камрады
І пра фронт,
Сэрца краты
Быццам дронт,
Што лятаць не можа, ўзвіцца,
Толькі выміраць ля ложа,
А дакладней будкі.
Можа
Суткі,
Чуткі,
Самакруткі,
Апытанкі-бліцы,
Фрыцы, што ў кніжцы,
Калыханкі, зьніжкі
На спіртны напой,
Ад падушак мрой пярыны,
Акуляраў дужак, мараў.
Караліны? Санітараў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чарка-шкварка – выпіваць і Рэмарка пачытаць - Алесь Круткін