Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зраблю гарбату

Зраблю гарбату
З твайго букету,
З чырвоных ружаў,
Што зараз дужа
Мне рэжуць вока
Сваёю спёкай.
Чырвонай плямай
У пакоі цьмяным
Гараць нязвыкла.
Адна панікла,
Завяла кветка,
Сустрэчы сведка-
Яе на сметнік.
З астнатніх будзе
У халодны студзень
Напой духмяны.
Што, нечакана?:)

Прыходзь у госці
(мне сумна штосьці),
То пачастую.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зраблю гарбату - Кася Ганчарык