Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёмуха

Адляцела вясна к небакраю
Белым пухам к вялікаму святу.
Намалаю зялёнага маю,
Прыбяру я на Сёмуху хату.

Мне вянок завіваць пазнавата.
Хай другія яго завіваюць!
Ад душы пачастую я свата,
Калі госці ў дом завітаюць.

Не бывае любові замнога.
Сонцам кожная кветка сагрэта.
Пачынаецца святам дарога
У вясёлае, звонкае лета.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сёмуха - Наталля Каліцька