Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На свеце ўсякае бывае

На свеце ўсякае бывае…
Бывае, снег кружляе ў маі,
Бывае, дождж пральецца ў лютым
I на рачулцы, лёдам скутай,
Ручэй імклівы ажывае.
На свеце ўсякае бывае…
Крыкун пужліва адступае,
А ціхі раптам і пануры
Закрые целам амбразуру
I ў бронзе ўзвысіцца над краем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш На свеце ўсякае бывае - Янусь Малец