Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш А цудаў не бывае, не бывае

А цудаў не бывае, не бывае,
Ды ўваскрасіла іх вада жывая –
Матуль жальбу сыны з магіл пачулі,
Прынеслі ім памыць свае кашулі.
Матулі ад світання шчыравалі,
Салдацкія кашулі шаравалі
Над ночвамі, балеямі, катламі,
Пакуль не паадмылі тыя плямы
Ад спечанай крыві, ад солі-поту,
Ад пораху, ад пылу, ад журботы,
У рэчках, у крыніцах спаласнулі…
Як лёгка іх сыны тады заснулі!
Кашулі, вымытыя мацяркамі,
Марозам пахлі, сінімі вятрамі,
Травой мурожнай, першай баразною
І блізкай і далёкай стараною…

А цудаў не бывае, не бывае.
Ды памяць ёсць: яна – вада жывая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А цудаў не бывае, не бывае - Генадзь Кляўко