Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вада асенняе крыніцы

Вада асенняе крыніцы,
Як злавесныя агні,
Калі пад вечар неба ніца
Глядзіць з панурай глыбіні, –

Мне нагадалі даўні лёс,
Якога памяць ці жывая…
Я схамянуўся і абтрос
Жуду, як дрыжыкі, бывае.

Я павярнуўся і далей
Пайшоў, ды хмары навісалі
I не празрысцей, не святлей
Той на нябёсах лёс пісалі.

I дальні лес, і блізкі луг,
I ў вечаровых барвах поле,
I ўсё наўкола і наўкруг
Жыло там лёсам мімаволі.

Маўчала ўдалечы сяло.
Але чамусьці не здалося,
Што ўсё тут памяццю жыло
He аднаго, а многіх лёсаў.

А падалося: гэты дзень,
Святло якога дагарае, –
He пакідаючы надзей,
Са мною разам памірае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вада асенняе крыніцы - Міхась Стральцоў