Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шпакі

Завеі снегам неба засцяць.
Сядзяць шпакі,
нібыта ў сне,
і распінаюцца ад шчасця
на зацярушанай сасне.
Іх тут шпакоўня толькі сніла.
Бары па пояс замяло.
Яны ляцелі рана з Ніла
у магілёўскае сяло.
Грымела танкамі пустыня,
вада займалася агнём.
I толькі тут,
у белай стыні,
спакойна стрэў іх родны дом.
Дармо, што веі неба засцяць.
Сядзяць яны,
нібыта ў сне,
і распінаюцца ад шчасця
на зацярушанай сасне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шпакі - Анатоль Вялюгін
 »