Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Міг жыцця

Святлее неба над “Зялёнай”
І дахі белыя блішчаць,
А ў электрычцы паўсоннай
Сівыя дачнікі сядзяць.

Камусьці сон ужо, мо, сніцца,
Драмаў ад ранішняй язды.
Ля сцен уверсе на паліцах
Ляжаць іх дачныя вузлы.

Цягнік імчыць на Маладзечна,
Грукоча коламі аб стык,
Ляціць нязведаная вечнасць,
Раняўшы нам цудоўны міг.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Міг жыцця - Дзмітрый Шолахаў