Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Саўка за сталом

Ляжаць ля талеркi, вiдэлец i нож. Дзве чыстыя лыжкi ляжаць. – Ну і што ж? Ляжаць – хай ляжаць, iх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне i маўчаць. З талеркi ён сёрбае крупнiк – ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой. Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот. Відэлец не ўцерпеў: – За цэлы мой век Мне трапіўся першы такі чалавек! Ускочыла лыжка І ну рагатаць: – Хі-хі, ха-ха-ха, Ён дурненькі, відаць! Саскочылі разам яны са стала – Ніякая сіла спыніць не магла. Відэлец, і лыжка, і нож – ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка: – Чакайце, э-гей! Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць. – Хі-хі, ха-ха-ха! – толькі лыжкі рагочуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Саўка за сталом - Эдзі Агняцвет