Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так, відаць, ужо вызначыў лёс

Табе ў сэрцы я месца знайшла,
Беларусь мая, побач ля Бога.
Дзе б не йшла я, куды б не брыла-
Да твайго мне вяртацца парога.
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі наканавана,
Бачыць сны-дзе вясной вербалоз
З бэзам шэпчуцца замілавана,
Дзе цнатлівую квецень садоў,
Зчараваную зайздросным вокам,
Атрасае вятрыска далоў,
Дзе трывогі далёка-далёка…
І калі я ў паводках бяроз
Патану ў гэтых снах без падману
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі накавана.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так, відаць, ужо вызначыў лёс - Іна Фралова