Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ажна майткі відаць!

Віктару Шніпу

Шныпару* неяк па праспекце –
Ідзе наперадзе кабета.
І нешта бачна з-пад спадніцы,
Дык я ўставіўся ў гэта:
Ды і не адарваці вочы,
Не саступіць у старану,
Пакуль я майткі дзявочы
Сваёй рукою не крану!
Але ж чаго дурнотай маяцца?
Уверх уздымаюцца вусы:
Здалося, пад спадніцай майткі,
А там – звычайныя трусы.
Пайду я лепей да мулаткі –
Казалі там усё задарма.
Шукаю пад спадніцай майткі,
Шныпару там – а іх няма!
Ёсць ганарэя, спірахеты,
Вянок хваробаў, і ў ім
Каб не прапасці, я аб гэтым
Вас папярэджваю праз “ЛіМ”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ажна майткі відаць! - Уладзімір Гуткоўскі