Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ручай

Сачу празрыстыя струмені
Сярод сутоння серабра.
Санлівай сіні сум асенні
Спяшаю ў песні пасабраць.

Звініць званком звонкагалоса,
Задумна зойдзецца здаля.
Ад звону зумкага, здалося,
Загалубілася зямля.

Булькоча балаўнік без стомы –
Бы бесядзь будняя бабуль.
Булькоча, быццам будзідь бомы:
Буль-буль, буль-буль…

За ім скакаў я бесклапотна –
Куды ж, пястун, мяне завёў?..
Баюся здацца старамодным:
Няма ўжо гэткіх ручаёў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ручай - Янка Сiпакоў